У артыкуле даследуюцца заканамернасці І законы арганізацыі прафесійнага самавызначэння сучасных старшакласнікаў. Арганізацыя прадстаўлена як дынамічны працэс па ўпарадкаванні дзеянняў аптанта, скіраваных на ажыццяўленне свядомага і самастойнага выбару.
У якасці прыярытэтных выступаюць заканамернасці залежнасці эфектыўнасці арганізацыі прафесійнага самавызначэння ад яго адпаведнасці ўнутраным тэндэнцыям развіцця сістэмы і своечасовасці прымянення; залежнасці тэхналогіі арганізацыі прафесійнага самавызначэння aд фазнасці руху сістэмы ў працэсе яе станаўлення і развіцця, а таксама законы сінергіі, найменшых, самазберажэння, інфарматыўнасці-ўпарадкаванасці, адзінства аналізу і сінтэзу, антагенезу, узаемадзеяння арганізацыі і самаарганізацыі, кампазіцыі і прапарцыянальнасці, адзінства асобаснага развіцця і функцыянавання чалавека як суб'екта працы.