У артыкуле ўпершыню разглядаюцца пытакні гісторыі ўзнікнення і дзейнасці ў 1919-1921 гг. Інстытута народнай адукацыі ў Магілёве. Робіцца вывад аб пераемнасці паміж настаўніцкім, педагагічным і народнай адукацыі інстытутамі. Паказана сістэма арганізацыі навучальнага працэса, асаблівасці штодзённага жыцця ўстановы, склад студэнцкага і выкладчыцкага калектываў і роля апошняга ў захаванні ВНУ ў Магілёве.