У дакладзе на базе адказаў магілёўскіх настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства аналізуюцца галоўныя праблемы беларускай школы: празмерная рэгламентацыя работы з дакументамі і справаздачамі; невысокі статус настаўніка; слабая матэрыяльная база школы і яе недастатковае метадычнае забеспячэнне. Таксама канстатуецца, што настаўнікі лічаць духоўныя і сацыяльныя фактары працы самай прывабнай часткай сістэмы школьнай адукацыі Беларусі.