Артыкул прысвечаны даследаванню перакладных парэміялагічных беларуска-іншамоўных слоўнікаў. Пераклад прыказак з адной мовы на іншую выклікае некаторыя складанасці, таму гэтае пытанне даўно спрабуюць вырашыць многія лінгвісты. На сённяшні дзень існуе шэраг розных па аб’ёме, структуры і колькасці моў полілінгвальныя слоўнікі прыказак. Беларуска-іншамоўныя слоўнікі прыказак можна выкарыстоўваць у сферы адукацыі пры выкладанні беларускай мовы ў ВНУ і школе, а таксама ў сферы рэдагавання літаратурных і публіцыстычных тэкстаў і пры іх перакладзе (з беларускай мовы на іншыя мовы свету).