Многія творы Васіля Быкава, якія былі напісаны ў 1959–1981 гг. прайшлі праз сістэму цэнзуры. Асобна ў гэтым шэрагу значыцца знакамітая аповесць «Мёртвым не баліць» (першая назва — «Ноч пасля свята»), якая пасля публікацыі ў 1966 г. знаходзілася пад забаронай да 1982 г. У дадзеным даследаванні праводзіцца параўнальны аналіз двух выданняў аповесці В. Быкава «Мёртвым не баліць»: выданне без
цэнзуры (Мінск, 2014) і прыжыццёвая публікацыя твора.