У дадзенай рабоце метадам дыферэнцавання ўраўнення эпіцыклоіды атрыманы залежнасці для разліку поўнай хуткасці у любым пункце планетарнага рабочага органа. Праведзены разлік поўнай хуткасці планетарнага рабочага органа за адзін цыкл пры розных значэннях геаметрычных параметраў i частаты вярчэння вадзіла. Зроблена параўнанне хуткасці планетарнага органа з хуткасцю звычайных дыскавых органаў.