У публікацыі гаворыцца аб сінкрэтычным характары беларускага сінтаксісу пры выражэнні пасесіўных адносін. Беларускія быць- і мець-канструкцыі цалкам раўнапраўныя пры выражэнні «аддзялімай прыналежнасці», аднак назіраюцца пэўныя селекцыйныя абмежаванні спалучальнасці дзеяслоўнага прэдыката мець з абстрактнымі неадчужальнымі («неаддзялімымі») імёнамі. Спецыяльнае даследаванне селекцыйнай катэгорыі «адчужальнасць – неадчужальнасць» праведзена А. Я. Міхневічам у манаграфіі «Праблемы семантыка-сінтаксічнага даследавання беларускай мовы» (1976). Спалучальнасць беларускіх дзеясловаў быць і мець з імёнамі ў пазіцыі пасесума (аб’екта валодання) мэтазгодна апісваць таксама праз селекцыйныя катэгорыі [+Concr] // [+Abstr], [+Anim] // [-Anim], [+Pers] // [-Pers]. Усе мовы свету падзяляюцца на дзве групы – esse-мовы (быть-мовы) vs. habere-мовы (мець-
мовы) – у залежнасці ад сінтаксічнай канструкцыі, пры дапамозе якой у іх выражаюцца адносіны прыналежнасці. Беларуская мова з’яўляецца і esse-мовай, і habere-мовай адначасова. У гэтым спецыфіка беларускай літаратурнай мовы на агульнаславянскім фоне