Пісьмовая камунікацыя забяспечвае функцыянаванне сфер інтэлектуальнай дзейнасці чалавека, таму пытанні правапісу ў сучасным інфармацыйным грамадстве застаюцца аб’ектамі вывучэння многіх
філолагаў. Нягледзячы на шэраг дасягненняў у гэтай галіне, асобныя аспекты даследавання беларускай арфаграфіі патрабуюць увагі з тэарэтычнага і практычнага поглядаў. Мэта артыкула — вызначыць ступень вывучанасці пытання арфаграфічнай недакладнасці ў масіве навуковых і навукова-метадычных прац беларускіх даследчыкаў.