Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Друк БССР у перыяд ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі

Дата публикации: 2023

Дата публикации в реестре: 2023-06-20T10:12:47Z

Аннотация:

Мэта артыкула – вызначыць асаблівасці арганізацыі друку БССР (перыядычных выданняў, выдавецкай справы) у кантэксце рэалізацыі палітыкі беларусізацыі. Адзначаецца, што ў ходзе рэарганізацыі структуры кіравання перыядычным друкам былі створаны інстытуты, якія ўпарадкавалі дзейнасць сістэмы друку і заняліся пытаннямі яе беларусізацыі. Пад беларусізацыяй друку мелася на ўвазе размяшчэнне ў газетах і часопісах беларускамоўных матэрыялаў або поўны пераклад выданняў на беларускую мову, нарошчванне аб’ёму выпуску кніжнай прадукцыі на беларускай мове. У артыкуле зроблены акцэнт на вывучэнні арганізацыі работы акруговых выданняў у перыяд беларусізацыі як найбольш масавага віду перыёдыкі ў 1920-я гг. Прадстаўлены факталагічныя даныя пра кніжную прадукцыі па мове і тыпалогіі ў 1924–1929 гг., прыводзяцца звесткі аб колькасці надрукаваных кніг на беларускай мове ў працэнтных суадносінах з iншымi выданнямi. Аўтар прыходзіць да высновы, што ў перыяд беларусізацыі друк узбагаціў медыйную прастору нацыянальнымі звесткамі: гістарычнымі, этнаграфічнымі, краязнаўчымі, літаратурнымі і навуковымі, стаў значным фактарам фармавання грамадскай думкі і кансалідацыі беларускай нацыі. Практычная значнасць даследавання звязана з тым, што зварот да вопыту, назапашанага беларускім друкам у ходзе ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі, дапаможа ў рэалізацыі актуальных задач адраджэння нацыянальных і культурных каштоўнасцей, захаваннi паважлівага стаўлення да гістарычнага мінулага

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)