Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Рэдактарская ацэнка пріёмаў стварэння камічнага ў кнігах С. Нурдквіста пра Пэтсана і Фіндуса

Дата публикации: 2023

Дата публикации в реестре: 2023-11-01T12:28:32Z

Аннотация:

Артыкул прысвечаны аналізу прыёмаў стварэння камічнага ў серыі кніг шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста аб старым фермеры Пэтсане і яго каце Фіндусе. З 2015 г. кнігі серыі выдаюцца на беларускай мове. Аналіз зроблены з пункту гледжання рэдактарскай ацэнкі мастацкага твора, якая прадугледжвае ацэнку адпаведнасці твора мяркуемаму чытацкаму адрасу. Аўтар артыкула разглядае прыёмы стварэння камічнага, даказвае, што яны даступныя для ўспрымання і дзецьмі, і дарослымі. Паколькі выданні серыі ўяўляюць сабой кніжкі-карцінкі, у артыкуле аналізуецца тэкст і ілюстрацыі кніг С. Нурдквіста. Прыводзяцца прыклады такіх прыёмаў стварэння камічнага ў тэксце, як парадокс, моўны камізм узросту, іронія, замена слоў, антрапамарфізм, вясёлая знаходлівасць персанажаў, абсурд, алагізм, камічнае меркаванне, памылковае разуменне сітуацыі і інш. Камізм ілюстрацый дасягаецца дзякуючы своеасаблівай манеры іх выканання і размяшчэння на развароце кнігі, наяўнасці дадатковых персанажаў і вялікай колькасці абсурдных, займальных дэталяў у малюнках. Робіцца вывад аб тым, што гумар С. Нурдквіста выконвае забаўляльную і выхаваўчую функцыі для чытачоў рознага ўзросту. Кнігі гэтага аўтара ідэальныя для сямейнага чытання.

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)