У зборніку разгледжаны разнастайныя аспекты сучаснай айчыннай
гістарыяграфіі, этнаканфесійнай, сацыяльна-эканамічнай і палітычнай
гісторыі Беларусі ў ХІХ–ХХІ стагоддзях, асвятляюцца праблемы
нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, пытанні сучаснага сацыякультурнага развіцця.
Адрасаваны навукоўцам, настаўнікам, аспірантам, студэнтам.
Зборнік выдаецца ў адпаведнасці з арыгіналам, падрыхтаваным
рэдакцыйнай калегіяй, пры ўдзеле выдавецтва.