У артыкуле на матэрыяле фразеалагізмаў мовы твораў Янкі Купалы разглядаюцца два асноўныя аспекты працэсу гаварэння – ‘што гаварыць’ і ‘як гаварыць’. Кожная фразеалагічная адзінка сваім вобразам, унутранай формай даводзіць ацэнку маўлення, фармулюе выпрацаваныя ў народа правілы ці антыправілы (адзначаецца перавага адмоўнага ў змесце і ацэнцы) арганізацыі
маўленчай дзейнасці беларуса, што і было скарыстана Янкам Купалам у яго творах.