У артыкуле даследуюцца малавядомыя ў беларускай гістарыяграфіі аспекты канфесійнай гісторыі, звязаныя са спробай пастаўлення на мітраполію Кіеўскую і ўсяе Русі кандыдата ад Вялікага Княства Літоўскага Феадарыта. Паказаны палітычны стан спраў на Русі і ў Візантыі, якія аказалі значны ўплыў на вырашэнне царкоўнага пытання. Адзначаецца, што стаўка вялікага князя літоўскага Альгерда на Феадарыта была першай спробай ажыццяўлення шырокага плана
па дасягненні царкоўнай самастойнасці дзяржавы. Раскрываецца механізм некананічнага пастаўлення Феадарыта на мітраполію балгарскім (тырнаўскім) патрыярхам. Зроблена выснова, што гэтая
спроба аказалася няўдалай з-за пэўнага збегу абставін (ініцыяцыя пытання яшчэ да смерці дзейснага мітрапаліта Феагноста, выкарыстанне некананічнага парадку пастаўлення на мітраполію,
процідзеянне з боку Маскоўскага княства).