У артыкуле аналізуецца змест асноўных прац літоўскіх гісторыкаў, выдадзеных у 1988‒2009 гг., у якіх
закраналася праблема Гарадзельскай уніі 1413 г. Робіцца выснова аб тым, што ў разглядаемы перыяд у гістарычных
даследаваннях літоўскіх навукоўцаў адбылася эвалюцыя поглядаў на Гарадзельскую унію 1413 г. ад крытычна-негатыўнага яе ўспрымання ў працах канца ХХ ст. да станоўчай ацэнкі ў публікацыях пачатку ХХІ ст.