Артыкул прысвечаны праблеме захавання літаратурных нормаў (лексічных, граматычных, графіка-арфаграфічных) у беларускамоўных выданнях. Выяўлены і прааналізаваны тыповыя памылкі ў тэкстах, устаноўлены прычыны недакладнасцей. Аўтар прыходзіць да высновы, што адзначаныя недахопы могуць стаць новай літаратурнай нормай. Гэта можа прывесці да перагляду беларускага нацыянальнага маўлення і мыслення.