У дакладзе асноўная ўвага скіравана на праблему аўтаматычнага выяўлення тэхнічнай лексікі пры складанні інфармацыйна-пошукавага тэзаўруса (ІПТ). Крыніцай збору для выяўлення тэхнічных тэрмінаў паслужылі навукова-тэхнічныя тэксты і спецыяльныя слоўнікі, мадэляванне якіх дае магчымасць выявіць шэраг колькасных і якасных параметраў тэхнічных тэрмінаў, што дазваляе скласці тэрміналагічную базу для адбору патэнцыяльных адзінак ІПТ. Распрацавана методыка выяўлення тэхнічнай лексікі ў ІПТ з улікам выдзеленых колькасных параметраў тэрміналогіі, якая дазваляе максімальна выкарыстоўваць гатовы прадукт - тэхнічную тэрміналогію, зафіксаваную ў навукова-тэхнічных тэкстах і слоўніках, і павысіць якасць ІПТ.