У зборніку прадстаўлены матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі «Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве XIX–XXI стагоддзяў: этнакультурныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы», якая адбылася ў УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны» 26 кастрычніка 2023 г. Разгледжаны
разнастайныя аспекты палітычнай, сацыяльнай і канфесійнай гісторыі Беларусі, асвятляюцца праблемы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, надаецца ўвага разгляду этнакультурных працэсаў у мінулым і сучаснасці.
Адрасаваны навукоўцам, аспірантам, студэнтам, краязнаўцам, настаўнікам.
Матэрыялы канферэнцыі выдаюцца ў адпаведнасці з арыгіналам, падрыхтаваным рэдакцыйнай калегіяй, пры ўдзеле выдавецтва.